sca_n


sca_n

аналагавае фота


Previous Entry Share Next Entry
(no subject)
sca_n
зламаліся электронныя вагі. эх. эх. яшчэ і плёнка новая, не падабраныя час і t праяўкі.
але эксперыменты - нашае ўсё. мо што выйдзе. паехалі.

_______
вось фотка майго цёмнага пакоя з адмысловымі рукавамі для зарадкі плёнкі ў корэкс (фотабачок). я, ясен пень, таксама ў спец. халаце. усё па правілах.
DSCF1019


адсыпала ў мензурку 20 мл (не ведаю, колькі гэта ў грамах) kodak D-76. Развяла да 400 мл.
DSCF1013

загадзя падрыхтавала рэактывы, усё вытрымана ў адпаведнай t, запісала дадзеныя ў адмысловы нататнік, каб выправіць сённяшнія памылкі ў праяўцы у наст. раз.
DSCF1020

таксама загадзя падбіраю час фіксацыі праявіцеля.
DSCF1018

Цімох сфоткаў за працэсам. люблю займацца праяўкай на кухні.
DSCF1024

і вось гатова: разглядваю яшчэ мокры вынік. бачна, што не надта задаволеная. збольшага памылкі недатрыванага працэсу ў праявіцелі, хоць брала для гэтага гатунку плёнкі адпаведны час, але відаць, грамы D-76 не ралічыла, бо "лічыла" міліметрамі. груба кажучы, трэ было парашочку ў разы 1,5 больш сыпануць, ці час павялічыць, ці на t3-4 градусы. фоткі выйшлі ўсе, толькі цемнаватыя. цяпер адшукаць дзе добры сканер трэ, каб паказаць гэтыя эксперыментатарствы. :)
DSCF1031

  • 1
здораўска )
а мой бацька кшталту на такіх важыў http://www.clipart.net.ua/images/clip4423.jpg
я ўсё хацела ўлезьці ў набор, бо там такія прыкольныя гіркі, малюпасенькія, пінцэтам браць )))

раскошныя! я такімі апошні раз карысталася ў школе на факультатыву па хіміі. :)

  • 1
?

Log in